ЗША гатовы зрабіць больш жорсткімі "ядзерныя санкцыі" супраць Ірана
  2019-05-05 10:24:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампея ў пятніцу заявіў, што ЗША гатовы зрабіць больш жорсткім "ядзерныя санкцыі" супраць Ірана, каб цалкам ліквідаваць магчымасць з'яўлення ў Ірана ядзернай зброі. У апублікаванай у той жа дзень заяве Дзярждэпартамента М.Пампея адзначыў, што з 4 траўня пад санкцыі могуць патрапіць такія віды дзейнасці, як садзейнічанне ў пашырэнні АЭС у Бушэры на аснове ўжо існуючага рэактара, а таксама вываз узбагачонага ўрану з Ірана ў абмен на прыродны ўран. Дзяржсакратар таксама дадаў, што Іран павінен адмовіцца ад любых відаў дзейнасці, якія могуць быць звязаны з распаўсюджаннем ядзернай зброі, у тым ліку ўзбагачэнне ўрану. Апроч таго, Вашынгтон не дазволіць Ірану захоўваць цяжкую ваду ў аб'ёмах звыш існуючых запасаў. У заяве падкрэсліваецца, што ЗША дазволяць працягнуць праекты, якія перашкаджаюць аднаўленні папярэдніх ядзерных праграм Ірана.

У траўні мінулага года ЗША выйшлі з Сумеснага ўсеабдымнага плана дзеянняў па іранскай ядзернай праграме і ў лістападзе аднавілі ўсе санкцыі супраць Ірана, што прывяло да пагаршэння адносін паміж дзвюма краінамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040