Любыя авантурныя спробы абмяжоўваць Кітай шляхам раскруткі тайваньскай праблемы будуць асуджаны на правал
  2019-05-10 10:17:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

7 мая ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША быў прыняты праект рэзалюцыі, звязаны з Тайванем, што ўяўляе сабой чарговае небяспечнае палітычнае дзеянне амерыканскага боку, накіраванае на грубае ўмяшанне ва ўнутраныя справы Кітая, стрымліванне мірнага развіцця Кітая. Калі амерыканскі бок працягне ісці па хібным шляху, гэта прычыніць сур'ёзную шкоду кітайска-амерыканскаму супрацоўніцтву ў шэрагу важных галін, паставіць пад сур'ёзную пагрозу мір і стабільнасць на берагах Тайваньскага праліва. Таму кітайскі бок рашуча выступае супраць падобных дзеянняў амерыканскага боку і звярнуўся з сур'ёзным прадстаўленнем да ЗША.

1 студзеня 1979 г. пры амерыканскім прэзідэнце Джымі Картэры паміж КНР і ЗША афіцыйна ўсталяваліся дыпадносіны на ўзроўні паслоў. У сувязі з гэтым Д.Картэр апублікаваў артыкул у газеце «Вашынгтон пост», у якой ён папярэдзіў, што сёння, калі двухбаковыя адносіны паміж КНР і ЗША апынуліся вельмі адчувальнымі, любое няправільнае разуменне і рашэнне, а таксама дзеянні, якія не адпавядаюць старанна распрацаваным нормам, могуць прывесці да бедстваў глабальнага маштабу. Кангрэсмены ЗША павінны зразумець, што любыя авантурныя спробы абмяжоўваць Кітай шляхам раскруткі тайваньскай праблемы будуць асуджаны на правал, бо яны здзяйсняюць памылкі. Іх дзеянні канчаткова парушаць аснову для развіцця адносінаў Кітая і ЗША. Міждзяржаўныя адносіны павінны адпавядаць пэўным прынцыпам і нормам, якія з'яўляюцца асновай для падтрымання і развіцця двухбаковых кантактаў. У Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША вырашылі павысіць статус Закона аб адносінах з Тайванем на статус Закона аб забеспячэнні Тайваня, спрабуючы сфарміраваць такія адносіны ваеннага супрацоўніцтва з Тайванем, якія існуюць толькі паміж суверэннымі дзяржавамі, што дакладна ідзе насуперак з прынцыпам аднаго Кітая, сур'ёзна парушае асноўныя нормы міжнароднага права і міжнародныя абавязацельствы ЗША. Тайваньская праблема заўсёды застаецца козырам супраць Кітая, як толькі ў кітайска-амерыканскіх адносінах адбываюцца цяжкасці і праблемы. Амерыканскі бок павінен зразумець, што падобным дзеянням не будзе выхаду.

Нестабільнасць сітуацыі на берагах Тайваньскага праліва прычыніць шкоду міру і стабільнасці ў рэгіёне. Старшыня КНР Сі Цзіньпін неаднаразова падкрэсліваў, што Кітай імкнецца да прасоўвання супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, спадзяецца на сяброўскае ўзаемадзеянне паміж імі, якое характарызуецца ўзаемнай павагай і ўзаемным выйгрышам за кошт супрацоўніцтва, адмовай ад канфрантацыі і супрацьстаяння. Кітайска-амерыканскія адносіны павінны ісці па шляху каардынацыі, супрацоўніцтва і стабільнасці, а амерыканскія палітыкі не павінны недаацэньваць рашучасць Кітая ў гэтым пытанні. - Р -

(матэрыял каментатарскай групы аддзела навін МРК)

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040