Лю Хэ прыбыў у ЗША для ўдзелу ў 11-м раўндзе кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацый на высокім узроўні
  2019-05-10 10:31:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР, кіраўнік кітайскай дэлегацыі на кітайска-амерыканскім усебаковым эканамічным дыялогу Лю Хэ ў чацвер прыбыў у Вашынгтон, дзе правядзе з амерыканскім бокам 11-ы раўнд двухбаковых гандлёва-эканамічных кансультацый на высокім узроўні.

У сталіцы ЗША Лю Хэ заявіў журналістам, што прыехаў са шчырымі намерамі і спадзяецца на рацыянальны і адкрыты абмен меркаваннямі ў існуючай асаблівай сітуацыі. Паводле яго слоў, кітайскі бок зыходзіць з таго, што павышэнне пошлін не вырашае праблем і не прыносіць карысці ні ЗША, ні Кітаю, ні ўсяму астатняму свету. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040