Гандаль паслугамі Кітая вырас на 2,6% у першым квартале гэтага года
  2019-05-10 13:58:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У студзені-сакавіку гэтага года агульны аб'ём гандлю паслугамі Кітая вырас на 2,6% да 1,29 трлн юаняў / каля 191 млрд дол. ЗША./ Пра гэта ў чацвер паведаміла Міністэрства камерцыі КНР.

У прыватнасці, паводле паведамлення, экспарт паслуг склаў 463,49 млрд юаняў, павялічыўшыся на 10,3 прац. у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года, а імпарт знізіўся на 1,3% да 828,49 млрд юаняў.

Дэфіцыт гандлю паслугамі ў краіне склаў 365 млрд юаняў, знізіўшыся на 14,3% у гадавым вылічэнні.

У першым квартале гэтага года доля гандлю паслугамі ў агульным аб'ёме знешняга гандлю краіны склала 15,6%., што на адзін працэнтны пункт вышэй, чым за ўвесь 2018 год.

Гэта сведчыць аб тым, што гандаль паслугамі Кітая працягвае падтрымліваць тэндэнцыю стабільнага і ўстойлівага развіцця, гаворыцца ў заяве міністэрства.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040