Супрацьстаянне і прымірэнне - сучаснасць і будучыня кітайска-амерыканскіх гандлёвых трэнняў
  2019-05-10 16:07:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША прынялі рашэнне павялічыць пошліны на кітайскую прадукцыю на суму 200 млрд долараў з 10 да 25 працэнтаў. Паводле інфармацыі, апублікаванай у Федэральным рэестры ЗША, рашэнне ўступіць у сілу 10 мая. «Стаўка дадатковых пошлін 10 мая 2019 года павялічыцца да 25% у дачыненні да прадуктаў, што ахопліваюцца дзеяннем верасня 2018 года», - гаворыцца ў паведамленні.

На крокі амерыканскага боку Кітай адрэагаваў неадкладна. Менш чым за 2 гадзіны была апублікавана заява, у якой былі падмацаваны тры аспекты: па-першае, абвастрэнні гандлёвых трэнняў не адпавядаюць інтарэсам народаў дзвюх краін і ўсяго свету. Па-другое, Кітай шкадуе пра намер амерыканскіх уладаў павысіць пошліны. Па-трэцяе, у адказ на ажыццяўленне рашэння ЗША, кітайскі бок будзе вымушаны прыняць контрмеры.

Аналітыкі мяркуюць, што рашэнне ЗША можа быць толькі хітрасцю, з дапамогай якой яны спадзяюцца прасунуць сваю пазіцыю на перамовах з Пекінам і дамагчыся саступак. Так што існуе верагоднасць таго, што амерыканскі бок зменіць сваё рашэнне ў найбліжэйшай будучыні, - да такой высновы прыйшлі некаторыя эксперты. На іх думку, тое, што ЗША і Кітай выказалі згаданыя пазіцыі напярэдадні чарговага раўнда гандлёва-эканамічных кансультацый, мае глыбокі сэнс.

Варта адзначыць, што на гэты раз Кітай зноў праявіў раўнадушнасць у адносінах да моцнага суперніку. Гэта сведчыць пра тое, што кітайскі бок загадзя падрыхтаваўся да сустрэчы з дэлегацыяй ЗША. Пазіцыя Кітая ясная і паслядоўная - Пекін гатовы да любога развіцця сітуацыі. Кітай і ЗША падчас двухбаковых гандлёва-эканамічных кансультацый дасягнулі пазітыўнага прагрэсу. Але ў гэтым працэсе некалькі разоў ўзнікалі змены. На гэты раз, напярэдадні чарговых перамоваў, ЗША раптам абвясцілі аб павышэнні пошлін на кітайскія тавары. Як заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР, дадзеная сітуацыя ўзнікла не ў першы раз.

Абвяшчаючы пра павышэнне тарыфаў, ЗША таксама заявілі, што абодва бакі маюць магчымасці дасягнуць пагаднення і ў цяперашні час ідзе падрыхтоўка да сустрэчы паміж лідарамі дзвюх краін пасля дасягнення дамоўленасці. Такія супярэчлівыя ўчынкі ў пэўным сэнсе паказваюць, што Кітай і ЗША імкнуцца да памяншэння рознагалоссяў і пашырэння кансенсусу шляхам шматразовага рэгулявання спосабаў ўзаемадзеяння.

На гэтым фоне лёгка зразумець, чаму член Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР, кіраўнік кітайскай дэлегацыі на кітайска-амерыканскім ўсебаковым эканамічным дыялогу Лю Хэ вырашыў паехаць у ЗША для ўдзелу ў чарговым раўндзе кансультацый насуперак ціску аб павышэнні пошлін з боку ЗША. Гэта не значыць, што Кітай кагосьці баіцца, або вымушаны ісці на саступкі. Кітай ужо даўно зразумеў, што ў працэсе кансультацый такое адбываецца рэгулярна, і прызвычаіўся да гэтага.

Кітай - краіна адказная. Старшыня КНР Сі Цзіньпін шматкроць падкрэсліваў, што ад стасункаў буйных дзяржаў залежыць глабальная стратэгічная стабільнасць, на іх плячах ляжыць асаблівая адказнасць. За больш чым год гандлёва-эканамічныя трэнні не толькі нанеслі шкоду інтарэсам дзвюх краін, але і тармазілі сусветны эканамічны рост. Зусім нядаўна Міжнародны валютны фонд у сваім дакладзе скараціў прагнозы развіцця сусветнай эканомікі на 0,2 працэнтных пункта на 2019 г. і на 0,1 працэнтных пункта на 2020 год - да 3,5% і 3,6% адпаведна.

Амерыканскі бок аказвае ціск на Кітай пры дапамозе павышэння пошлін на імпарт кітайскіх тавараў. На гэтым фоне кітайскі бок спакойна прыедзе ў ЗША для ўдзелу ў гандлёвых перамовах. Гэта сведчыць аб тым, што Кітай бярэ на сябе адказнасць за дзве краіны і народы дзвюх краін, абараняе інтарэсы народаў розных краін свету. Такія дзеянні Кітая садзейнічае адраджэнню сусветнай эканомікі.

Зусім хутка ў Вашынгтоне пройдзе 11-ы раўнд гандлёвых перамоваў паміж Кітаем і ЗША. Кітайскі бок, як і раней, будзе прыкладаць максімальныя намаганні для садзейнічання вяртанню двухбаковых перамоваў у правільнае рэчышча. Аднак, вынікі перамоваў залежаць ад двух бакоў. Калі бакі змогуць рухацца насустрач адно аднаму, то яны змогуць эфектыўна рэгуляваць рознагалоссі і ўстараняць рызыкі, пашыраць супрацоўніцтва. Кітай не жадае гандлёвай вайны, але і не баіцца яе. Гэта асноўная пазіцыя Кітая. Пра гэта ЗША даўно вядома. Кітай гатовы рэгуляваць рознагалоссі шляхам супрацоўніцтва, якое не шкодзіць ключавым інтарэсам Кітая і карэнным інтарэсам народа. Незалежна ад таго, якія вынікі будуць дасягнутыя на маючых адбыцца перамовах, кітайскі бок будзе захоўваць спакой, будзе працягваць працаваць і прытрымлівацца свайго шляху развіцця. За апошнія 16 месяцаў, у бесперапыннай абвостранай эканамічнай абстаноўцы, эканоміка Кітая, грамадства і народ вытрымалі выпрабаванне. У цяперашні час ёсць больш станоўчых сігналаў. Кітай поўны ўпэўненасці ў пераадоленні розных цяжкасцяў і прадухіленні розных рызык. З дапамогай больш моцных рэформаў, адкрытасці на больш высокім узроўні, Кітай будзе ажыццяўляць высакаякаснае развіццё і адкрываць больш магчымасцяў для развіцця супрацоўніцтва ўсіх краін свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040