У Кітаі заснавана кітайская іміджавая асацыяцыя
  2019-05-10 16:31:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння Дзень кітайскіх брэндаў. Гэтую дату ў КНР адзначаюць ужо трэці год запар. Роўна 5 гадоў таму старшыня КНР Сі Цзіньпін высунуў прапановы і меры па развіцці кітайскіх гандлёвых марак, у якіх быў вызначаны напрамак работы і іх перспектывы.

Сёння ж у Пекіне заснавана кітайская іміджавая асацыяцыя. Ва ўрачыстым мерапрыемстве, ініцыяваным Медыякарпарацыяй Кітая, прынялі ўдзел каля 1,2 тыс. арганізацый, у ліку якіх - міністэрствы і ведамствы краіны, рэгіянальныя ўрады, вядучыя прадпрыемствы, ВНУ, НДІ, галіновыя асацыяцыі. Па выніках прынята сумесная заява, накіраваная на ўмацаванне ролі лепшых кітайскіх брэндаў у прасоўванні высакаякаснага развіцця прадпрыемстваў і рэалізацыю дзяржаўнай стратэгіі развіцця брэндаў.

Як адзначыў намеснік кіраўніка аддзела прапаганды ЦК КПК і дырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн, галоўны абавязак арганізацыі, якую ён узначальвае, заключаецца ў падтрымцы пазнавальнасці лепшых кітайскіх брэндаў у мэтах павышэння іх глабальнага ўплыву. Сёння на 20% вядомых міжнародных брэндаў прыходзіцца 80% долі рынку. У параўнанні з некаторымі маркамі кітайскім прадпрыемствам трэба прайсці доўгі шлях. Каб раскрыць патэнцыял уласных брэндаў і ператварыць іх у маркі сусветнага класа, неабходна паскорыць рэалізацыю адпаведнай дзяржстратэгіі, упэўнены ў Кітаі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040