Мытныя пошліны не з'яўляюцца панацэяй
  2019-05-10 16:48:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На фоне маючых адбыцца чарговых гандлёва-эканамічных кансультацый паміж КНР і ЗША асаблівую ўвагу прыцягвае інфармацыя аб павышэнні мытных пошлін амерыканскім бокам. Сёння Вашынгтон павялічвае тарыфы з 10% да 25% на кітайскія тавары агульным коштам 200 млрд. долараў, а таксама ў хуткім часе ўвядзе 25-працэнтныя тарыфы на астатнюю прадукцыю Кітая ў аб'ёме 325 млрд. долараў. Падобныя сітуацыі мелі месца ў мінулым, аднак у канчатковым выніку заўсёды з'яўлялася надзея.

Пазіцыя і стаўленне кітайскага боку выразныя, ЗША пра гэта ведаюць. Да існуючага моманту дасягнуты значны прагрэс дзякуючы правядзенню 10 раўндаў кансультацый паміж краінамі. Пройдзеныя перамовы дасягнулі ключавога моманту, і бакам неабходна толькі прыкласці сумесныя намаганні дзеля дасягнення ўзаемавыгаднага рашэння.

Паміж КНР і ЗША існуюць супярэчнасці структурнага характару, якія складана вырашыць у кароткі час. Першапачатковым намерам перамоваў з'яўляецца вырашэнне праблем, мэтай – дасягненне ўзаемнага выйгрышу. Менавіта таму негатыўная палеміка не зможа вырашыць гандлёва-эканамічныя праблемы паміж Кітаем і ЗША, а мытныя тарыфы тым больш не з'яўляюцца панацэяй.

Кітай -- краіна магутных вытворчых здольнасцей і вялікага патэнцыялу ўнутранага попыту. За чатыры святочныя дні колькасць турыстаў унутры Кітая склала 195 млн чалавек, прыбытак ад турызму пераваліў за 117 млрд. юаняў. Не менш уражваюць і даныя кітайскай эканомікі за першы квартал: рост ВУП склаў 6,4% у параўнанні з аналагічным перыядам у 2018 годзе, што стала вышэй за прагнозы кітайскіх і замежных аналітыкаў; зафіксавана паскарэнне тэмпаў росту прамысловасці, спажывання, інвестыцый і знешнегандлёвага абароту; колькасць новых працоўных месцаў у краіне склала 3,24 млн. Асаблівую ўвагу прыцягнулі даныя Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР адносна знешняга гандлю: у сакавіку рост знешнегандлёвага абароту перасягнуў прагнозы і склаў 9,6%, што эфектыўна павысіла тэмпы прыросту знешняга гандлю ў цэлым у першым квартале. Нягледзячы на негатыўны ўплыў, які прынеслі кітайска-амерыканскія гандлёва-эканамічныя спрэчкі, эфектыўны вынік атрыманы дзякуючы палітычным мерам КНР па стабілізацыі росту.

Кітайскі рынак валодае магутнай жыццёвай сілай, эканоміка КНР працягвае расці, прастора для ўзаемадзеяння паміж Кітаем і сусветнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі пастаянна пашыраецца. Кітай упэўнены ў здольнасці пераадолець цяжкасці і выклікі, якія могуць паўстаць у працэсе гандлёва-эканамічных кансультацый. Менавіта разумеючы рэальную сілу і патэнцыял кітайскай эканомікі, некаторыя замежныя эканамісты адзначаюць, што ЗША і КНР неабходна агульнымі намаганнямі вырашаць двухбаковыя спрэчкі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040