Кітайская моладзь упэўненая ў мэтах развіцця краіны
  2019-05-13 11:00:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нядаўняе даследаванне газеты "Кітайская моладзь" / "Чжунго ціннянь баа" / паказала, што кітайская моладзь упэўненая ў будаўніцтве вялікай мадэрнізаванай сацыялістычнай краіны, якая стане квітнеючай, моцнай, дэмакратычнай, культурна развітай, гарманічнай і выдатнай да сярэдзіны гэтага стагоддзя.

У даследаванні ўдзельнічалі 10393 чалавекі з 31 правінцыі, аўтаномнага раёна і горада цэнтральнага падпарадкавання, 67,4 прац. рэспандэнтаў народжаныя ў 1990 годзе ці пазней.

У дакладзе на 19-м з'ездзе КПК у кастрычніку 2017 года казалася, што "для пабудовы вялікай сацыялістычнай мадэрнізаванай дзяржавы распрацаваны двухэтапны паход, разлічаны на пабудову да сярэдзіны цяперашняга стагоддзя квітнеючай, моцнай, дэмакратычнай, культурна развітой, гарманічнай і цудоўнай дзяржавы".

Даследаванне паказала, што апытаныя па дзесяцібальнай шкале ацанілі сваю ўпэўненасць у дасягненні нацыянальных мэтаў у 8,92 бала, а 50,8 првц. апытаных нават адзначылі ўсе 10 балаў.

Рэспандэнты 2000 года нараджэння і старэй ў сярэднім адзначылі 9,16 бала - гэта найбольшы паказчык сярод усіх узроставых груп апытаных. Моладзь, якая жыве ў сельскіх раёнах, ацаніла сваю перакананасць у 9,04 бала, што вышэй, чым у гарадской моладзі.

"Упэўненасць кітайскага народа ў мэтах нацыянальнага развіцця зыходзіць з веры ў кіруючую партыю, крокі развіцця, якія мы робім, кіраўніцтва ідэямі Маркса і таго факту, што кітайскі народ заўсёды быў знаўцам стану нацыі і грамадства", - сказаў даследчык з Кітайскай акадэміі грамадскіх навук Гун Юнь.

Каля 93 працэнтаў апытаных паведамілі, што калі яны стануць бацькамі, зробяць сваіх дзяцей апорай краіны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040