Абраны прэзідэнт Украіны і пасол КНР абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва
  2019-05-13 14:39:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кіеве адбылася сустрэча абранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і пасла КНР ва Украіне Ду Вэя, падчас якой бакі абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковых адносін і шляхі далейшага паглыблення дзелавога супрацоўніцтва ў розных галінах.

Падчас сустрэчы У. Зяленскі звярнуў увагу на тое, што поспехі, дасягнутыя Кітаем, знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ўсяго свету, а яго міжнароднае становішча пастаянна ўзмацняецца. Ён падкрэсліў, што надае асаблівае значэнне адносінам з КНР і мае намер пераняць яе паспяховы вопыт развіцця.

На думку Зяленскага, супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі мае вялікія перспектывы, бо Украіна мае шэраг пераваг: выгаднае месцазнаходжанне, багатыя рэсурсы і вялікую колькасць высокакваліфікаванай працоўнай сілы. Ён паабяцаў, што пасля ўступлення ў пасаду прыме неабходныя меры для абароны законных правоў і інтарэсаў усіх замежных інвестараў, у тым ліку кітайскіх. У. Зяленскі заклікаў бізнесменаў з КНР яшчэ больш актыўна ўкладваць сродкі ў будаўніцтва заводаў ва Украіне, а таксама паступова нарошчваць двухбаковае супрацоўніцтва ў такіх сферах, як глыбокая перапрацоўка сельгаспрадукцыі, інфармацыйныя тэхналогіі, зялёная энергетыка.

Ду Вэй, у сваю чаргу, адзначыў, што Кітай і Украіна традыцыйна падтрымліваюць сяброўскія сувязі і супрацоўнічаюць у рамках ініцыятывы "Пояс і шлях". Паводле яго слоў, узаемадзеянне дзвюх краін грунтуецца на прынцыпе ўзаемнага дапаўнення перавагамі і мае вялікія перспектывы. Ду Вэй таксама спадзяецца, што ў час знаходжання У. Зяленскага на пасадзе прэзідэнта супрацоўніцтва Кітая і Украіны дасягне новых прарываў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040