Сі Цзіньпін выступае за дыялог азіяцкіх цывілізацый з мэтай надання жыццяздольнасці разнастайным культурам
  2019-05-13 16:31:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Не так даўно старшыня КНР Сі Цзіньпін прапанаваў правесці канферэнцыю, прысвечаную дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі. У хуткім часе ініцыятыва кіраўніка дзяржавы будзе рэалізаваная, а менавіта, 15 мая ў кітайскай сталіцы адкрыецца гэта мерапрыемства. У Канферэнцыі прымуць удзел лідары 47 краін і рэгіёнаў. Галоўная тэма - "узаемапранікненне цывілізацый Азіі і супольнасць адзінага лёсу". У рамках гэтага важнага сходу будзе арганізавана мноства культурных мерапрыемстваў. Правядзенне канферэнцыі не толькі прадэманструе гонар азіяцкіх жыхароў за сваю культурную спадчыну, але і надасць яму новую жыццяздольную сілу.

У сакавіку 2014 года Сі Цзіньпін выступіў з важнай прамовай у штаб-кватэры ЮНЕСКА. У сваім звароце ён заклікаў да паважлівага стаўлення і аховы культурнай разнастайнасці, падкрэсліў важнасць прадаўжэння і ўмацавання міжкультурнага ўзаемадзеяння і дыялогу. Паводле яго слоў, шляхам абмену і ўзаемнага вывучэння цывілізацый будзе ўмацоўвацца сяброўства паміж народамі, яно стане рухаючай сілай прагрэсу чалавечага грамадства.

"У дачыненні да розных цывілізацый, нам трэба больш шырокае разуменне, яно павінна быць шырэй за неба. Цывілізацыя падобная на ваду, якая моўчкі дае жыццё ўсяму жывому. Мы павінны спрыяць узаемнай павазе і гарманічнаму суіснаванню паміж рознымі цывілізацыямі, каб іх узаемадзеянне і ўзаемапранікненне сталі мостам для ўмацавання дружбы паміж народамі ўсіх краін, рухаючай сілай для развіцця чалавечага грамадства і падтрымання міру ва ўсім свеце. Мы павінны пазычаць карысны досвед з розных цывілізацый, каб агульнымі намаганнямі супрацьстаяць разнастайным пагрозам, якія стаяць перад чалавецтвам", -- адзначыў ён.

У сваім выступленні, якое было зроблена ў студзені 2017 года ў штаб-кватэры ААН у Жэневе, старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў неабходнасць умацавання ўзаемадзеяння паміж цывілізацыямі для таго, каб стварыць адкрыты і інклюзіўны свет.

"Розныя гісторыі развіцця і нацыянальныя ўмовы, розныя традыцыі і звычаі спараджаюць розныя цывілізацыі і робяць свет больш разнастайным і цікавым. Цывілізацыі нельга падзяляць на добрыя і дрэнныя. Адрозненні ў цывілізацыях не павінны быць прычынай сусветных канфліктаў, а павінны стаць рухаючай сілай прагрэсу. Розныя цывілізацыі павінны вучыцца адно ў аднаго і разам рухацца наперад", -- падкрэсліў старшыня КНР.

У апошнія гады, Сі Цзіньпін неаднаразова выказваў падыход Кітая па развіццю розных цывілізацый, што атрымала шырокі рэзананс у міжнароднай супольнасці. Успамінаючы пра візіт Сі Цзіньпіна ў ЮНЕСКА 5 гадоў таму, былы генеральны дырэктар арганізацыі Ірына Бокава ў нядаўнім інтэрв'ю адзначыла:

«Для мяне быў вялікі гонар прымаць старшыню КНР Сі Цзіньпіна ў Штаб-кватэры ЮНЕСКА 5 гадоў таму. Падчас свайго візіту ён выказаў свае погляды на ўмацаванне ўзаемадзеяння і ўзаемнае навучанне прадстаўнікоў розных цывілізацый. Я думаю, што яго словы далі магутны сігнал для ўсяго свету, як чалавечая супольнасць павінна суіснаваць разам, дзейнічаць і развівацца».

На 4-м саміце нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі /СВМДА/, які адбыўся ў траўні 2014 года ў Шанхаі, а таксама на штогадовай нарадзе Бааоскага азіяцкага форуму ў 2015, годзе Сі Цзіньпін двойчы прапаноўваў правесці канферэнцыю, прысвечаную дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі, падкрэсліваючы важнасць абмену і ўзаемнага навучання для стварэння супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

"Мы павінны прыкладаць агульныя намаганні для наладжвання ўзаемадзеяння і дыялогу паміж прадстаўнікамі розных мадэляў грамадскага развіцця і розных цывілізацый, разам развівацца. Кітай прапануе правесці канферэнцыю, прысвечаную дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі, для таго, каб народы розных краін духоўна ўзбагаціліся, а рэгіянальнае супрацоўніцтва развівалася яшчэ больш дынамічна», -- заклікаў ён.

Як стала вядома, на цырымоніі адкрыцця і ў падфорумах у рамках канферэнцыі, прысвечанай дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі, прымуць удзел больш за 2 тыс. урадавых чыноўнікаў і прадстаўнікоў усіх грамадскіх слаёў з 47 азіяцкіх краін, а таксама па-за рэгіянальных дзяржаў. Падчас правядзення мерапрыемства таксама адбудуцца грандыёзны карнавал азіяцкай культуры і тыдзень цывілізацый Азіі. Адначасова з гэтымі мерапрыемствамі ў 4 кітайскіх гарадах, а менавіта ў Пекіне, Ханчжоу, Гуанчжоу і Чэнду, будзе праходзіць Азіяцкі гастранамічны фестываль. Гаворачы пра канферэнцыю, намеснік начальніка яе выканкама:

"Мэта правядзення канферэнцыі заключаецца ў тым, каб прадэманстраваць дасягненні народаў Азіі і ўсяго свету, садзейнічаць узаемапранікненню культур, далейшаму развіццю цывілізацый і стварэнню супольнасці з адзіным лёсам. Гэта і ёсць адказнасць Кітая як буйной дзяржавы ў забеспячэння міру і працвітання на планеце».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040