Кітай цалкам гатовы да гандлёвай вайны
  2019-05-13 17:18:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падняўшы мытныя пошліны ў дачыненні да імпартуемых кітайскіх тавараў на суму 200 млрд долараў з 10% да 25%, амерыканскі бок пагражае да 25% падняць пошліны і ў дачыненні да іншых кітайскіх тавараў коштам 325 млрд долараў, паабяцаўшы вельмі хутка апублікаваць іх пералік. Разам з тым, у Вашынгтоне завяршыўся 11 раўнд кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацый, дзе бакі пагадзіліся працягваць кансультацыі ў будучыні.

Аказваючы вялікі ціск на супрацьлеглы бок, ЗША спрабуюць дамагчыся большай выгады за сталом перамоваў. Кансультацыі паміж бакамі праходзяць ужо больш за год. Кітаю добра вядома, што ў гандлёвай вайне не будзе пераможцаў, павышэнне мытных пошлін не адпавядае інтарэсам двух бакоў. Супрацоўніцтва -- адзіны правільны выбар, і гэта супрацоўніцтва павінна ўлічваць ключавыя заклапочанасці кожнай краіны.

Згодна з дакладам амерыканскай кансалтынгавай кампаніі «Партнёры глабальнага гандлю», павышэнне мытных пошлін да 25% у дачыненні да імпартуемых з Кітая ў ЗША тавараў коштам 250 млрд долараў прывядзе да страты 934 тысяч працоўных месцаў у ЗША за год. А павышэнне пошлін у дачыненні да астатніх імпартуемых з Кітая тавараў на суму 325 млрд долараў прывядзе да страты 2,1 млн працоўных месцаў, аб'ём расходаў кожнай амерыканскай сям'і з 4-х чалавек павялічыцца на 2000 долараў у год. Кітай будзе вымушаны прыняць контрмеры. Ён, безумоўна, адчуе вялікі ціск з-за павышэння пошлін, аднак такі ціск будзе знаходзіцца пад кантролем.

З пункту гледжання знешняга гандлю за першыя 4 месяцы бягучага года тавараабарот паміж Кітаем і ЗША знізіўся на 11,2%, у тым ліку аб'ём экспарту з Кітая ў ЗША знізіўся на 4,8%, а імпарт -- на 26%. Актыўны гандлёвы баланс Кітая ў дачыненні да ЗША павялічыўся на 10,5%. Усё гэта сведчыць аб тым, што павышэнне мытных пошлін не ў сілах дапамагчы вырашыць пытанне гандлёвага дысбалансу, а наадварот, прымушае амерыканскіх спажыўцоў плаціць за павелічэнне сабекошту тавараў. Апроч таго, за першыя 4 месяцы доля кітайска-амерыканскага гандлю ў знешнім гандлі КНР у цэлым знізілася да 11,5%, а аб'ём знешняга гандлю Кітая з такімі галоўнымі партнёрамі, як краіны АСЕАН і ЕС, захоўвае хуткі рост. Гэта сведчыць аб тым, што гандлёвых партнёраў Кітая становіцца ўсё больш, і гэта ўмацоўвае здольнасць краіны да супрацьстаяння ціску. Кітай можа змяніць рынкавую расстаноўку, каб пазбегнуць ціску з боку ЗША.

Кітай даўно заявіў, што не жадае ўдзельнічаць у гандлёвай вайне, але і не баіцца яе. У крайнім выпадку краіна будзе дзейнічаць рашуча. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040