У Пекіне адбылося пасяджэнне Палітбюро ЦК КПК
  2019-05-14 09:50:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Палітбюро Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая / ЦК КПК /правяло пасяджэнне, на якім было прынята рашэнне аб правядзенні з чэрвеня бягучага года агульнапартыйнага навучання на ўсіх узроўнях на тэму "захоўваць вернасць першапачатковым памкненням і цвёрда памятаць аб сваёй місіі". На пасяджэнні была разгледжана праграма інтэграцыйнага развіцця рэгіёну дэльты ракі Янцзы. Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін старшыняваў на пасяджэнні.

На пасяджэнні было адзначана, што дэльта ракі Янцзы з'яўляецца адным з рэгіёнаў Кітая з найбольш актыўным эканамічным развіццём, высокай ступенню адкрытасці і наймацнейшым інавацыйным патэнцыялам, а таксама займае цэнтральнае месца ў нацыянальнай эканоміцы. Інтэграцыйнае развіццё дэльты ракі Янцзы мае рухаючую і ўзорную ролю ў рэгіёне, таму неабходна аб'яднаць ключавыя паняцці "інтэграцыя" і "высокая якасць", каб прывесці ў рух развіццё ўсяго эканамічнага пояса ракі Янцзы і рэгіёну Усходняга Кітая, а таксама сфарміраваць рэгіянальны комплекс высакаякаснага развіцця.

На пасяджэнні падкрэслілі, што дзяржаўная стратэгія павышэння ўзроўню інтэграцыйнага развіцця дэльты ракі Янцзы з'яўляецца найважнейшым рашэннем ЦК КПК. Шанхай, Цзянсу, Чжэцзян і Аньхой павінны павысіць усведамленне інтэграцыі, умацаваць узаемадзеянне і супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, а таксама грунтоўна прасоўваць інтэграцыйнае развіццё дэльты ракі Янцзы.

Пасяджэнне таксама разгледзела іншыя пытанні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040