Будынак базы Мсціўцаў ў рэальнасці -- офіс кітайскага вытворцы экскаватараў
  2019-05-14 16:30:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Будынак базы Мсціўцаў існуе ў рэальнасці. Гэта галоўны офіс кітайскага вытворцы гусенічнай тэхнікі Sany Heavy Industry ў ЗША. Пра гэта паведамляе выданне Global Times са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Здымачная група арандавала офіс Sany ў ЗША. Пры гэтым быў падпісаны дагавор аб канфiдэнцыяльнасцi, адзначыў суразмоўца выдання. Вядома, што машыну часу з «Мсціўцаў: фінал» пабудавалі ў ангары, дзе паркуюцца гатовыя трактары Sany. Пасля здымак будынку вярнулі яго першапачатковы выгляд, пакінулі толькі частку сцяны шэрага колеру, як у фільме.

Галаўны офіс Sany ў ЗША размяшчаецца ў горадзе Пічтры ў штаце Джорджыя. Вытворчасць экскаватараў стартавала тут у лютым 2012 года. Тады Sany заявіла аб планах стаць найбуйнейшым прадаўцом трактароў і экскаватараў на паўночнаамерыканскім рынку. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040