Кітай запусціў праграму «безадходных гарадоў»
  2019-05-14 16:44:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай 13 мая запусціў праграму "безадходных гарадоў", якая будзе ажыццяўляцца ў 16 муніцыпалітэтах КНР, у тым ліку – у Шэньчжэне паўднёвакітайскай правінцыі Гуандун.

Праграма прадугледжвае звядзенне да мінімуму колькасці адходаў, што вырабляюцца гарадамі, нарошчванне смеццеперапрацоўчых магутнасцяў і скарачэнне тэрыторый звалак. У прыватнасці, мяркуецца, што да 2020 года ў ахопленых праграмай гарадах перастане расці эмісія адходаў з прамысловых прадпрыемстваў, а ўсе сельскагаспадарчыя адходы будуць цалкам утылізавацца.

На сёння ў Кітаі вырабляецца каля 10 млрд тон смецця штогод, на звалках ляжыць яшчэ каля 70 млрд тон адходаў. Эканамісты ацэньваюць кошт назапашанага ў гарадах смецця, якое паддаецца перапрацоўцы, у $ 311 млрд. Эксперты кажуць, што актыўная ўтылізацыя гарадскога і сельскага смецця можа даць сукупны эканамічны эфект у $800 млрд. У гэтай індустрыі можа быць дадаткова створана да 50 млн новых працоўных месцаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040