У Пекіне адкрылася Канферэнцыя па дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі
  2019-05-15 11:20:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

15 мая ў Пекіне прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця Канферэнцыі па дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі. На цырымоніі адкрыцця Канферэнцыі прысутнічаў старшыня КНР Сі Цзіньпін, які выступіў з праграмнай прамовай.

Раней, 14 траўня ўвечары, старшыня КНР Сі Цзіньпін разам з жонкай Пэн Ліюань даў святочны банкет у гонар гасцей, якія прыбылі ў кітайскую сталіцу для ўдзелу ў Канферэнцыі па дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі.

Ганаровымі гасцямі Канферэнцыі выступілі лідары шэрагу дзяржаў, сярод якіх Камбоджа, Грэцыя, Сінгапур, Шры-Ланка, Манголія і Арменія. Удзел у канферэнцыі таксама прынялі кіраўнікі міжнародных арганізацый, уключаючы ЮНЕСКА.

Дэвіз цяперашняй канферэнцыя - «Узаемнае запазычанне і абмены паміж рознымі цывілізацыямі Азіі, стварэнне супольнасці адзінага лёсу». У мерапрыемствах канферэнцыі бяруць удзел навукоўцы, прадстаўнікі урадаў, члены міжнародных арганізацый з 47 азіяцкіх краін і іншых краін свету за межамі рэгіёну. У рамках канферэнцыі пройдзе больш за 110 розных мерапрыемстваў, сярод якіх тэматычныя форумы, круглыя сталы, двухбаковыя і шматбаковыя перамовы, а таксама забаўляльная праграма, самай яркай часткай якой стане карнавал азіяцкай культуры. Акрамя гэтага ў Пекіне ў розных фарматах і на розных грамадскіх пляцоўках пройдуць мерапрыемствы «Тыдзень азіяцкай цывілізацыі», накіраваныя на ўмацаванне ўзаемаадносін паміж Кітаем і іншымі азіяцкімі краінамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040