Сі Цзіньпін: глабальныя выклікі патрабуюць эфектыўнага адказу з улікам розных культурных і цывілізацыйных аспектаў
  2019-05-15 11:36:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

15 мая ў Пекіне адкрылася Канферэнцыя па дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі. На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў старшыня КНР Сі Цзіньпін, які ў сваёй праграмнай прамове адзначыў, што для адказу на ўжо існуючыя і новыя глабальныя выклікі чалавецтву неабходна задзейнічаць не толькі эканамічны і навукова-тэхнічны патэнцыялы, але і ўлічваць розныя культурныя і цывілізацыйныя аспекты.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў цяперашні час працягвае актыўна развівацца шматпалярнасць, прасоўваецца эканамічная глабалізацыя, падтрымліваецца культурная разнастайнасць, пашыраецца сацыяльная інфарматызацыя. У сувязі з гэтым чалавецтва поўнае надзей. Аднак нестабільнасць і нявызначанасць на міжнароднай арэне ўзмацняецца, глабальныя выклікі, якія стаяць перад чалавецтвам, становяцца ўсё больш і больш сур'ёзнымі.

Кіраўнік КНР выказаў упэўненасць, што Канферэнцыя па дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі прадаставіць усім зацікаўленым бакам новую платформу і новыя шырокія магчымасці для правядзення раўнапраўных двухбаковых і шматбаковых перамоваў, наладжвання абменаў у розных сферах і закладзе падмурак для выбудоўвання сістэмы ўзаемнага навучання і запазычання і сумеснага выкарыстання агульных дасягненняў гуманітарнага і прыкладнога ўзаемадзеяння паміж краінамі не толькі Азіі, але і ўсяго свету.

Канферэнцыя па дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі пройдзе ў Пекіне з 15 па 22 траўня. У ёй бяруць удзел больш за 2000 прадстаўнікоў урадаў і арганізацый з 47 азіяцкіх краін і іншых рэгіёнаў свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040