Сі Цзіньпін: Азія развіваецца і ўмацоўваецца дзякуючы абменам, узаемнаму навучанню і спазнанню розных цывілізацый свету
  2019-05-15 11:55:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Азіі варта і далей умацоўваць упэўненасць у сабе, падтрымліваць і пашыраць узаемныя абмены з рэгіянальнымі і сусветнымі цывілізацыямі, імкнуцца ўносіць новыя бліскучыя старонкі ў кнігу гісторыі азіяцкіх цывілізацый. Пра гэта 15 мая ў Пекіне на цырымоніі адкрыцця Канферэнцыі па дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Кіраўнік Кітая канстатаваў, што Азія з'яўляецца адной з калысак чалавецтва, важным цэнтрам зараджэння і развіцця чалавечай цывілізацыі. На працягу тысячагоддзяў жыхары азіяцкага рэгіёну рабілі бліскучыя адкрыцці, якія ўплываюць на ход развіцця ўсяго чалавецтва. Розныя народы Азіі запазычваюць вопыт і дапаўняюць адно аднаго, яны разам напісалі яркі эпас развіцця цывілізацыі Азіі. Сёння, дзякуючы ініцыятыве «Адзін пояс і адзін шлях», эканамічнаму калідору «Два калідоры, адзін круг», «Еўразійскаму эканамічнаму саюзу», магчымасці для абменаў паміж рознымі цывілізацыямі становяцца больш разнастайнымі. Азіяцкая цывілізацыя становіцца ўсё мацней, шляхам абменаў і ўзаемнага навучання цывілізацый і таварыстваў у рэгіёне і свеце. Выбар шляхоў цывілізацыйнага развіцця для чалавецтва сёння шырокі, як ніколі, падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Канферэнцыя па дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі пройдзе ў Пекіне з 15 па 22 траўня. У ёй бяруць удзел больш за 2000 прадстаўнікоў урадаў і арганізацый з 47 азіяцкіх краін і іншых рэгіёнаў свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040