Сі Цзіньпін: закрытасць цывілізацый павінна рухацца ў бок паслаблення
  2019-05-15 12:00:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас сваёй праграмнай прамовы 15 траўня на Канферэнцыі Дыялогу азіяцкіх цывілізацый у Пекіне старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што для ўсяго жывога новае прыходзіць на змену старога, у адваротным выпадку - само жыццё можа спыніцца. Тое ж самае справядліва і для цывілізацый. Усе без выключэння цывілізацыі толькі дзякуючы кантактам і абмену досведам, запазычанню вартасцяў для папаўнення недахопаў могуць захаваць росквіт і жыццёвыя сілы. Аднак такога роду кантакты і абмены павінны насіць парытэтны, раўнапраўны, шматбаковы і разнапланавы характар.

Сі Цзіньпін заклікаў усе краіны пашырыць свае памкненні і разбіць перашкоды на шляху кантактаў паміж цывілізацыямі, прымаць «ежу» іншых цывілізацый і аддаваць ім сваю. Па словах старшыні КНР, Кітай мае намер сумесна з усімі краінамі Азіі ўзмацніць кантакты ў сферы маладзёжных абменаў, грамадскіх арганізацый, кантакты паміж рэгіёнамі, паміж СМІ і іншыя; стварыць сетку кантактаў і супрацоўніцтва ў сферы аналітычных цэнтраў і інавацыйныя мадэлі ўзаемадзеяння, прасоўваць паглыбленне і павышэнне прагматычнасці ўсіх відаў супрацоўніцтва дзеля садзейнічання стварэнню ўмоў для кантактаў і абмену досведам паміж азіяцкімі цывілізацыямі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040