Сі Цзіньпін: Для эфектыўных абменаў і ўзаемнага запазычання паміж чалавечымі цывілізацыямі неабходна адмовіцца ад пыхі і забабонаў
  2019-05-15 12:08:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

15 мая ў Пекіне адкрылася Канферэнцыя па дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі. Старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў з прамовай, у якой ён заклікаў розныя краіны прытрымлівацца прынцыпаў раўнапраўя і ўзаемнай павагі, адмовіцца ад пыхі і забабонаў, паглыбіць разуменне пытанняў культурных адрозненняў падчас абменаў і ўзаемнага запазычання паміж чалавечымі цывілізацыямі

Сі Цзіньпін адзначыў, што кожная цывілізацыя мае сваю каштоўнасць і робіць свой уклад у існаванне і развіццё ўсяго чалавецтва. Людзі сапраўды адрозніваюцца - мовай, колерам скуры і г.д., усе цывілізацыі не падобныя адна на другую, аднак нельга дзяліць іх на «добрыя» і «дрэнныя». Тыя, хто лічаць сваю расу і цывілізацыю вышэй за ўсё, спрабуюць уплываць, аказваць ціск і нават падмяняць каштоўнасці іншых цывілізацый, заслугоўваюць толькі асуджэння, паколькі такія дзеянні цягнуць за сабой катастрафічныя наступствы. Кіраўнік КНР таксама адзначыў, што Кітай гатовы сумесна з іншымі краінамі абараняць культурную спадчыну Азіі, аказваць усю неабходную падтрымку для працягу агульнага цывілізацыйнага развіцця.

Канферэнцыя па дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі пройдзе ў Пекіне з 15 па 22 траўня. У ёй бяруць удзел больш за 2000 прадстаўнікоў урадаў і арганізацый з 47 азіяцкіх краін і іншых рэгіёнаў свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040