Сі Цзіньпін вылучыў чатыры прапановы па фарміраванні моцнай асновы гуманітарнага ўзаемадзеяння
  2019-05-15 12:10:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

15 траўня старшыня КНР Сі Цзіньпін на цырымоніі адкрыцця Канферэнцыі па дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі заклікаў пашырыць абмены і палепшыць паразуменне паміж рознымі краінамі, нацыямі, таварыствамі і культурамі, умацаваць гуманістычную аснову рэалізацыі канцэпцыі супольнасці з адзіным лёсам Азіі і стварэння супольнасці з адзіным лёсам чалавецтва. Кіраўнік КНР падкрэсліў, што цывілізацыі развіваліся і развіваюцца дзякуючы абменам і запазычанням, якія сфарміраваліся, у першую чаргу, на базе цывілізацыйнай разнастайнасці. Ён заклікаў людзей "захоўваць ўзаемную павагу, ставіцца адзін да аднаго на роўных, абавязкова ўмець убачыць і зразумець прыгажосць разнастайнасці, прытрымлівацца прынцыпаў адкрытасці, талерантнасці, ўзаемнага навучання, ісці ў нагу з часам і ўсяляк імкнуцца да інавацыйнага развіцця».

Канферэнцыя па дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі праходзіць у Пекіне з 15 па 22 траўня. У ёй бяруць удзел больш за 2000 прадстаўнікоў урадаў і арганізацый з 47 азіяцкіх краін і іншых рэгіёнаў свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040