Сі Цзіньпін: Кітай гатовы сумесна з усімі краінамі Азіі рэалізаваць план прасоўвання турызму
  2019-05-15 12:15:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

15 траўня на цырымоніі адкрыцця Канферэнцыі Дыялогу азіяцкіх цывілізацый у Пекіне старшыня КНР Сі Цзіньпін высунуў чатыры пункты гледжання аб прасоўванні кантактаў і абмену досведам паміж цывілізацыямі Азіі. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што для ўстойлівага развіцця цывілізацыі павінны ісці ў нагу з часам і няўхільна абнаўляцца, варта актывізаваць крыніцы развіцця цывілізацый і бесперапынна паказваць дасягненні цывілізацый, якія не маюць межаў прасторы і часу і якія валодаюць вечным зачараваннем.

Паводле яго слоў, найбольш непасрэдны спосаб пабуджэння людзей да інавацый - гэта пранікненне іх у розныя цывілізацыі, адкрыццё для сябе выбітных рыс іншых людзей, у якасці шляху натхнення для сваіх думак.

Кітай мае намер разам з усімі краінамі Азіі рэалізаваць план прасоўвання турызму, каб садзейнічаць эканамічнаму развіццю Азіі і ўнесці яшчэ большы ўклад ва ўмацаванне дружбы паміж народамі Азіі.

У 2018 годзе больш за 160 млн кітайцаў падарожнічалі за мяжой, а Кітай прыняў звыш 140 млн замежных турыстаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040