Сі Цзіньпін: Краіны Азіі павінны прыкладаць сумесныя намаганні для ажыццяўлення мары народаў пра выдатнае жыццё ў рэальнасць
  2019-05-15 12:32:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

15 траўня на 1-й Канферэнцыі па дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што краіны азіяцкага рэгіёну развіваліся ў падобных гістарычных абставінах, у іх агульныя спадзяванні і мары, таму для ажыццяўлення мары народаў пра выдатнае жыццё ў рэальнасць яны павінны прыкладаць сумесныя намаганні .

Кіраўнік Кітая адзначыў, што народы ўсіх азіяцкіх краін імкнуцца да мірнай, спакойнай, адкрытай і гарманічнай Азіі, да цывілізацыйнага развіцця, накіраванага на агульны росквіт. Ён заклікаў краіны Азіі паважаць адно аднаго, праяўляць большы давер, мірна суіснаваць, сумесна садзейнічаць адкрытай, інклюзіўнай, збалансаванай і ўзаемавыйгрышнай эканамічнай глабалізацыі, імкнуцца да агульнага дабра, сумеснымі намаганнямі пазбаўляцца ад галечы і адсталасці, якая назіраецца ў шэрагу азіяцкіх дзяржаў, сумесна будаваць шчаслівае жыццё для сябе і будучых пакаленняў. Ён таксама выказаў спадзяванне на тое, што ўсе краіны Азіі будуць прытрымлівацца духу адкрытасці, сумесна ствараць супольнасць адзінага лёсу ўсёй Азіі і супольнасць адзінага лёсу чалавецтва.

1-я Канферэнцыя па дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі пройдзе ў Пекіне з 15 па 22 траўня. У ёй бяруць удзел больш за 2000 прадстаўнікоў урадаў і арганізацый з 47 азіяцкіх краін і іншых рэгіёнаў свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040