Сі Цзіньпін: Сённяшні Кітай адкрыты для ўсіх, яго дасягненні належаць ўсяму свету
  2019-05-15 13:05:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

15 мая ў Пекіне адкрылася Канферэнцыя па дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі. Старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў на цырымоніі адкрыцця Канферэнцыі з праграмнай прамовай, у якой заявіў, што сённяшні Кітай адкрыты, а яго дасягненні належаць не толькі яго народу, але і ўсёй Азіі і свету ў цэлым.

Сі Цзіньпін адзначыў, што кітайская цывілізацыя - адна з асноў, неад'емны складнік цывілізацыйнай платформы ўсёй Азіі. Са спрадвечных часоў кітайская цывілізацыя паступальна і стабільна развіваецца дзякуючы ўласным дасягненням і абменам з іншымі цывілізацыямі, дзякуючы даследаванням і інавацыям, пастаянна ўдасканальваецца ў працэсе адаптацыі да розных умоў, выклікаў і змен, якія з'яўляюцца. Менавіта ў гэтым працэсе крыецца глыбінны духоўны сэнс і высокія імкненні кітайскай нацыі.

Кіраўнік КНР з упэўненасцю заявіў аб тым, што ў будучыні Кітай стане яшчэ больш адкрытым і прынясе свету яшчэ больш дасягненняў, якія паўплываюць на ход развіцця ўсіх цывілізацый - і Азіі, і ўсяго свету.

Канферэнцыя па дыялогу паміж цывілізацыямі Азіі праходзіць у Пекіне з 15 па 22 траўня. У ёй бяруць удзел больш за 2000 прадстаўнікоў урадаў і арганізацый з 47 азіяцкіх краін і іншых рэгіёнаў свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040