Ансамбль "Ветах" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пад кіраўніцтвам Вячаслава Калацэя выступіць сёння ўвечары ў Нацыянальным цэнтры выканальніцкіх мастацтваў у Пекіне
  2019-05-15 17:33:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння ў рамках Года адукацыі Беларусі ў Кітаі краіна ўпершыню ўдзельнічае ў праекце Нацыянальнага цэнтра выканальніцкіх мастацтваў "Музыка свету" і прадстаўляе айчынную культуру – аўтэтнычны фальклор у выкананнні ансамбля "Ветах" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Кіраўнік калектыву Вячаслаў Калацэй распавёў, што для ансамбля важна захоўваць традыцыі і пераўвасабляць, пераводзіць іх у сучаснае гучанне. "Ветах" выступаў на розных пляцоўках і прадстаўляў Беларусь на знакамітых фальклорных форумах, у тым ліку, і на вядомым фестывалі этнічнай музыкі Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Для кітайскіх гледачоў у рамках праекта "Музыка свету" ансамбль "Ветах" падрыхтаваў праграму, якая скаладаецца з лепшых твораў беларускага песеннага фальклору, сабраных падчас экспедыцый студэнтамі і ўдзельнікамі ансамбля.

С творчасцю ансамбля "Ветах" таксама пазнаёмяцца студэнты і выкладчыкі Цзяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў, у якім ужо некалькі гаоў працуе Цэнтр вывучэння Беларусі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040