Былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джозаф Байдэн, які абвясціў аб удзеле ў прэзідэнцкай гонцы, у панядзелак у штаце Нью-Гэмпшыр раскрытыкаваў Белы дом за эскалацыю гандлёвых спрэчак з Кітаем.
Д.Байдэн заявіў журналістам, што прэзідэнт Дональд Трамп "выкарыстаў усе памылковыя сродкі", спрабуючы вырашыць праблему. "Прэзідэнт нічога не зрабіў, акрамя павелічэння мытных пошлін, даўгоў і адмоўнага гандлёвага балансу", -- сказаў ён. Каментуючы рашэнне Белага дома аб павышэнні з 10-ці да 25 працэнтаў тарыфаў на імпартаваную з Кітая прадукцыю агульным коштам 200 млрд долараў, Байдэн падкрэсліў, што "за гэта давядзецца плаціць толькі фермерам і рабочым". - Р -