Сі Цзіньпін вітаў адкрыццё міжнароднай канферэнцыі па штучным інтэлекце і адукацыі
  2019-05-17 09:56:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас міжнароднай канферэнцыі па штучным інтэлекце і адукацыі, якая адкрылася ў Пекіне ў чацвер.

Штучны інтэлект -- важная сіла, якая вядзе да новага раўнду тэхналагічнай рэвалюцыі і індустрыяльнай трансфармацыі, адзначыў Сі Цзіньпін, назваўшы "важнай місіяй" для сістэмы адукацыі падрыхтоўку спецыялістаў высокай кваліфікацыі ў гэтай сферы, якія валодаюць крэатыўнымі здольнасцямі і камандным духам.

Кітай, заявіў ён, надае павышаную ўвагу ўплыву ШІ на адукацыю і прыкладае актыўныя намаганні для прасоўвання паглыбленай інтэграцыі ШІ і адукацыі.

Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай гатовы працаваць разам з іншымі краінамі над абмеркаваннем перспектыўных пытанняў, звязаных з ШІ, а таксама ідэй і мер па развіцці адукацыі ў гэтай галіне на фоне хуткага развіцця ШІ. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040