ЗША няспынна аднабакова ўзмацняюць гандлёвыя трэнні, што прыводзіць да сур'ёзнай няўдачы на гандлёва-эканамічных кансультацыях - Міністэрства камерцыі КНР
  2019-05-17 12:37:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі бок не разумее задумы прыезду амерыканскага боку ў Кітай для правядзення кансультацый, ЗША ў аднабаковым парадку няспынна ўзмацняюць гандлёвыя рознагалоссі, што прыводзіць да таго, што кітайска-амерыканскія гандлёва-эканамічныя кансультацыі церпяць сур'ёзную няўдачу. Пра гэта заявіў на рэгулярным брыфінгу ведамства афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн.

13 мая ЗША абвясцілі аб тым, што яны запускаюць працэдуру павышэння мытных пошлін у дачыненні да імпартных кітайскіх тавараў прыблізным коштам 300 млрд долараў. У сувязі з гэтым Гаа Фэн адзначыў, што ЗША, звяртаючыся да метадаў булінга і гранічнага ціску, парушаюць правілы шматбаковага гандлю, і Кітай рашуча пярэчыць супраць гэтага. Калі ЗША будуць настойваць на сваім, Кітай будзе вымушаны прыняць неабходныя меры ў адказ.

Па наяўных паведамленнях, ЗША на днях заявілі аб тым, што яны збіраюцца ў бліжэйшы час прыехаць у Кітай для правядзення гандлёва-эканамічных кансультацый. Гаа Фэн адзначыў, што кітайскі бок не разумее намераў амерыканскага боку па прыездзе ў Кітай для правядзення дадзеных кансультацый.

"Падчас 11-га раўнда кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацый на высокім узроўні бакі правялі адкрыты, канструктыўны дыялог. Амерыканскі бок, аднак, на вялікі жаль, у аднабаковым парадку няспынна ўзмацняе гандлёвыя трэнні, што прыводзіць да таго, што кітайска-амерыканскія гандлёва-эканамічныя кансультацыі церпяць сур'ёзную няўдачу ", - сказаў Гаа Фэн.

Ён таксама адзначыў, што Кітай звярнуў увагу на інфармацыйнае паведамленне адпаведных органаў ЗША аб тым, што тавар, які пакінуў тэрыторыю Кітая да паўночы 19 мая і ўвезены ў ЗША да 1 чэрвеня, па-ранейшаму абкладаецца 10-працэнтнай стаўкай мытнай пошліны.

"Гэта не можа змяніць факту ўвядзення 10 мая ЗША новых мер па павышэнні мытных пошлін у дачыненні да ітайскіх тавараў, што ўвозяцца ў ЗША", - указаў Гаа Фэн. Кітайскі бок няўхільна выказвае пратэст супраць аднабаковых тарыфных мер. Павышэнне з боку ЗША мытных пошлін толькі яшчэ больш ўскладняе працэс правядзення кансультацый. Кітай настойвае на тым, каб ЗША як мага раней выправілі памылковы ўчынак, прадухілілі нанясенне яшчэ большых стратаў прадпрыемствам і спажыўцам дзвюх краін і аказанне рэгрэсіўнага ўплыву на сусветную эканоміку.

"Кітай заўсёды лічыў, што пастаяннае павышэнне мытных пошлін з'яўляецца бескарысным спосабам вырашэння гандлёва-эканамічных пытанняў", - адзначыў Гаа Фэн. Кітайскі бок не жадае весці гандлёвыя войны, але і не баіцца іх, Кітай будзе вымушаны прыняць меры ў адказ у дачыненні да памылковых дзеянняў ЗША па павышэнні мытных пошлін.

Кажучы пра магчымы ўплыў узмацнення гандлёва-эканамічных рознагалоссяў паміж Кітаем і ЗША, Гаа Фэн адзначыў: "Што тычыцца эканомікі Кітая, то ўплыў цалкам паддаецца кіраванню". Ён таксама паведаміў, што прынятыя цэнтральнымі органамі ўлады стабілізуючыя меры атрымалі адчувальныя вынікі, і ў цяперашні час спажывецкія цэны ў краіне стабілізаваліся. Макрапалітыка Кітая мае яшчэ дастатковы запас і шырокія палітычныя сродкі, таму Кітай можа ўпэўнена адрэагаваць на любыя цяжкасці і выклікі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040