Ван І правёў тэлефонную размову з дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампея
  2019-05-20 14:48:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў КНР Ван І правёў тэлефонную размову з дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампея па ініцыятыве амерыканскага боку.

Ван І заявіў, што амерыканскі бок за апошні час звяртаўся да слоў і ўчынкаў, якія ў многіх аспектах прычынялі шкоду інтарэсам кітайскага боку, уключаючы аказанне ціску на нармальнае функцыянаванне кітайскіх прадпрыемстваў з дапамогай палітычных сродкаў. Кітайскі бок рашуча выступае супраць гэтага. Кітай настойліва просіць ЗША не заходзіць занадта далёка і заклікае як мага хутчэй настроіцца на новы лад, каб пазбегнуць прычынення далейшай шкоды кітайска-амерыканскім адносінам. Гісторыя і рэальнасць паказалі, што Кітай і ЗША як дзве вялікія дзяржавы пры супрацоўніцтве адно з адным атрымліваюць выгаду, а пры варожасці - пакутуюць, таму супрацоўніцтва бачыцца адзіным правільным выбарам для абодвух бакоў. Ім варта рухацца па вызначаным кіраўнікамі дзвюх дзяржаў шляху, кіраваць і кантраляваць рознагалоссі на аснове ўзаемнай павагі, разгортваць супрацоўніцтва, абапіраючыся на прынцып узаемнага спрыяння і ўзаемнай выгады, а таксама сумеснымі намаганнямі садзейнічаць кітайска-амерыканскім адносінам, заснаваным на каардынацыі, супрацоўніцтве і стабільнасці.

Ван І адзначыў, што кітайскі бок паслядоўна хацеў і выступаў за ўрэгуляванне гандлёва-эканамічных рознагалоссяў шляхам перамоваў і кансультацый, аднак перамовы павінны быць раўнапраўнымі. У любых перамовах кітайскі бок у абавязковым парадку абараняе нацыянальныя законныя інтарэсы, а таксама адстойвае асноватворныя нормы міжнародных адносін.

Ван І падкрэсліў, што кітайскі бок нядаўна рашуча выступіў супраць негатыўных слоў і ўчынкаў, якія тычацца Тайваня з боку ЗША. Кітай настойліва просіць ЗША прытрымлівацца прынцыпу аднаго Кітая, выконваць палажэнні трох кітайска-амерыканскіх сумесных камюніке, а таксама абдумана і належным чынам ўрэгуляваць пытанні, якія маюць дачыненне да Тайваня.

Абодва бакі таксама абмянялі думкамі па адпаведных міжнародных і рэгіянальных пытаннях. М. Пампея прадставіў погляд амерыканскага боку на новае развіццё сітуацыі вакол іранскай праблемы. Ван І падкрэсліў, што Кітай, з'яўляючыся пастаянным членам СБ ААН, узмоцнена выступае за дэнуклеарызацыю, стабільнасць і мір на Блізкім Усходзе. Кітай спадзяецца, што ўсе бакі захаваюць стрыманасць, будуць паступаць адказна і абачліва у пазбяганне эскалацыі напружанасці. Ван І ў чарговы раз агучыў прынцыповую пазіцыю Кітая супраць амерыканскай "юрысдыкцыі доўгай рукі".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040