Ван І сустрэўся з кіраўніком МЗС Ірана Махамадам Джавадам Зарыфам
  2019-05-20 14:56:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І правёў сустрэчу з кіраўніком МЗС Ірана Махамадам Джавадам Зарыфам.

Ван І адзначыў, што кітайскі бок рашуча выступае супраць аднабаковых санкцый і так званай "юрысдыкцыі доўгай рукі" з боку ЗША, цвёрда адстойвае Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў па іранскай ядзернай праграме, абараняе аўтарытэт ААН і базавыя нормы міжнародных адносін. Кітайскі бок разлічвае разам з іранскім бокам ўстараняць складаныя перашкоды з тым, каб СУПД мог выконвацца ў поўнай меры. Кітай вітае актыўны ўдзел Ірана ў калектыўным будаўніцтве "Пояса і шляху" і мае намер паглыбляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

М. Дж. Зарыф, са свайго боку, даў высокую ацэнку важнай ролі Кітая ў справе абароны СУПД і заявіў пра гатоўнасць іранскага боку ўзмацняць двухбаковую і шматбаковую каардынацыю з кітайскім бокам, прыкладаць сумесныя намаганні для абароны агульных інтарэсаў і мультылатэралізму.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040