У Кітаі сфарміраваны найбуйнейшы ў свеце экалагічна чысты цеплаэнергетычны комплекс
  2019-05-20 15:25:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі сфарміраваны найбуйнейшы ў свеце экалагічна чысты цеплаэнергетычны комплекс, магутнасць вугальных ЦЭС са звышнізкім выкідамі перавысіла 800 млн кВт. Пра гэта паведаміў кіраўнік Дзяржаўнага энергетычнага ўпраўлення Кітая Чжан Цзяньхуа на Міжнародным форуме па развіцці чыстай энергетыкі.

Кітай – найбуйнейшы ў свеце вытворца і спажывец энергетычных рэсурсаў, ён лідзіруе ў свеце па маштабах развіцця чыстай энергетыкі. У краіне пастаянна аптымізуецца структура энергетычнага комплексу, а на долю нявыкапневых энергарэсурсаў прыпадае 40% агульнай магутнасці, выпрацоўка электраэнергіі гэтага сегмента складае 30% агульнага аб'ёму.

Па стане на канец 2018 года агульная магутнасць аднаўляльнай энергетыкі ў краіне перавысіла 700 мільёнаў кВт, у гэтай структуры аб'ём гідраэнергетыкі склаў 350 млн кВт, ветраэнергетыкі -- 180 млн кВт, а энергіі сонца -- 170 млн кВт. Магутнасць атамна-энергетычнага комплексу дасягнула 4464 кВт, у цяперашні час будуецца 11 новых ядзерных энергаблокаў агульнай магутнасцю 12,18 млн квт. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040