У першы дзень працы 72-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя дэлегацыя Кітая падзялілася сваім вопытам арганізацыі першаснай медыцынскай дапамогі, падкрэсліўшы важнасць "палітычных абавязацельстваў" і "сацыяльна арыентаванага падыходу" ў галіне аховы правы чалавека на здароўе.
Выступаючы з прамовай на мерапрыемстве на палях сесіі, кіраўнік Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя Кітая Ма Сяавэй коратка апісаў кітайскі досвед па наданні чалавечаму здароўю стратэгічнага прыярытэту і ўключэнню пытанняў аховы здароўя ў працэсы фарміравання палітыкі ва ўсіх сферах.
Мерапрыемства, азагалоўленае "Ад першаснай медыцынскай дапамогі - да ўсеагульнага медыцынскага забеспячэння і мэтаў устойлівага развіцця", было сумесна арганізавана Кітаем і некалькімі іншымі краінамі.