ЗША дарма хочуць увесці ў зман і перакласці з сябе адказнасць у пытанні гандлёва-эканамічных кансультацый -- МЗС КНР
  2019-05-21 11:04:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каменціруючы паведамленне ЗША аб тым, што яны з Кітаем ужо фактычна дасягнулі пагаднення на гандлёва-эканамічных кансультацыях, аднак кітайскі бок разарваў яго, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан сёння заявіў, што ён не ведае ні пра якую згаданую ЗША "дамову", таму амерыканскі бок дарма хоча ўвесці ў зман і перакласці з сябе адказнасць.

Паводле яго слоў, бакі не прыйшлі да пагаднення ў рамках 11-га раўнда гандлёва-эканамічных кансультацый. Асноўнай прычынай паслужылі спробы ЗША дамагчыся неабгрунтаванай выгады шляхам аказання гранічнага ціску, што з самага пачатку было асуджана на правал.

Лу Кан адзначыў, што падчас 11-га раунда кансультацый Кітай прадэманстраваў шчыры і канструктыўны падыход. "Я яшчэ раз заяўляю, што кітайска-амерыканскія гандлёва-эканамічныя кансультацыі могуць рухацца наперад толькі па шляху ўзаемапавагі, роўнасці і ўзаемнай выгады". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040