Новаабраны прэзідэнт Украіны У. Зяленскі прыведзены да прысягі
  2019-05-21 14:48:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кіеве адбылося ўрачыстае пасяджэнне Вярхоўнай Рады, на якім новаабраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыняў прысягу ў якасці кіраўніка дзяржавы. Пра гэта паведаміла прэс-служба парламента.

Паводле даных агенцтва "Інтэрфакс-Украіна", у сваім звароце да ўкраінскага народу, прамоўленым з трыбуны Вярхоўнай Рады, У. Зяленскі сказаў, што яго першачарговай задачай на прэзідэнцкай пасадзе стане спыненне агню ў Данбасе.

Ён таксама заявіў аб роспуску парламента і прапанаваў ураду падаць у адстаўку.

На цырымоніі інаўгурацыі прысутнічалі былыя прэзідэнты Украіны, прэм'ер-міністр, члены кабінета міністраў, народныя дэпутаты, кіраўніка Канстытуцыйнага суда і Цэнтральнай выбарчай камісіі, прадстаўнікі духавенства і замежныя госці. У ліку апошніх былі прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі, прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд, прэзідэнт Латвіі Райманд Вейёніс, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ і прэзідэнт Венгрыі Янаш Адэр. Кітайскую дэлегацыю ўзначаліў пасол КНР ва Украіне Ду Вэй.

21 красавіка В. Зяленскі быў абраны шостым прэзідэнтам Украіны. Тэрмін паўнамоцтваў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы складае пяць гадоў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040