У Huawei адрэагавалі на прыпыненне супрацоўніцтва з боку Google: прадукцыя і паслугі на рынку Кітая не падвергнуцца ўплыву
  2019-05-21 15:31:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кампанія Huawei сёння распаўсюдзіла заяву адносна частковага прыпынення кампаніяй Google дзелавога супрацоўніцтва з ёй, у якой паведаміла, што "Huawei мае магчымасці для далейшага развіцця і выкарыстання экасістэмы на базе Android. Брэнд і прадукцыя Huawei і Honor, уключаючы смартфоны і планшэты, а таксама прадукцыя і паслугі на рынку Кітая не падвергнуцца ўплыву. "

У заяве кампаніі Huawei адзначаецца, што "Android з'яўляецца аперацыйнай сістэмай для смартфонаў з пастаянным адкрытым зыходным кодам, кампанія Huawei ў якасці асноўнага ўдзельніка ўнесла надзвычай важны ўклад у развіццё і станаўленне сістэмы Android. Huawei мае магчымасці для далейшага развіцця і выкарыстання экасістэмы на базе Android. Брэнд і прадукцыя Huawei і Honor, уключаючы смартфоны і планшэты, а таксама прадукцыя і паслугі на рынку Кітая не падвергнуцца ўплыву, у сувязі з чым просім шырокія масы спажыўцоў не турбавацца па пытаннях выкарыстання і пакупкі. Huawei па-ранейшаму працягне фарміраваць бяспечнае, устойлівае, комплекснае інтэлектуальнае асяроддзе для аказання спажыўцам яшчэ лепшага сэрвісу. "

Згодна з учорашнім паведамленнем амерыканскіх СМІ, кампанія Google заявіла, што яна спыніць аказваць кампаніі Huawei тэхнічную падтрымку для сістэмы Android. Па наяўных звестках, Міністэрства гандлю ЗША на днях унесла кампанію Huawei і афіляваныя з ёй прадпрыемствы ў "спіс суб'ектаў", якія трапляюць пад экспартны кантроль, тым самым забараніўшы Huawei купляць тэхналогіі або камплектуючыя ў амерыканскіх кампаній. У сувязі з гэтым кампанія Google прыняла рашэнне спыніць прадастаўленне Huawei тэхнічнай падтрымкі і паслуг, у тым ліку ў дачыненні да АС Android.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040