"Хуавэй" жадае быць адкрытай свету і абапірацца на глабальныя інавацыі -- Жэнь Чжэнфэй
  2019-05-22 10:32:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Заснавальнік і прэзідэнт кампаніі "Хуавэй" Жэнь Чжэнфэй выступіў перад журналістамі ў штаб-кватэры карпарацыі ў Шэньчжэне. Ён адзначыў, што шэраг падзей -- ад рашэння Бюро прамысловасці і бяспекі Міністэрства гандлю ЗША ўнесці "Хуавэй" у асаблівы спіс, які абмяжоўвае продаж або перадачу тэхналогій, якія належаць ЗША, да часовага спынення карпарацыяй "Гугл" прадастаўлення часткі сэрвісаў -- на мінулым тыдні зноў прыцягнуў увагу ўсяго свету.

"90 дзён не маюць для нас вялікага значэння, мы ўжо падрыхтаваліся", -- заявіў ён, каментуючы выдачу ЗША 90-дзённай часовай ліцэнзіі, і дадаў, што кампанія "Хуавэй" ніколі не планавала дзейнічаць на сусветным рынку ў адзіночку і ўжо зрабіла ўсе неабходныя падрыхтаванні, каб супрацьстаяць экстрэмальнай сітуацыі.

Закрануўшы ціск з боку ЗША, Жэнь Чжэнфэй адзначыў, што метады ЗША могуць аказаць уплыў на прадукцыю нізавога коштавага сегмента, аднак ніяк не паўплываюць на праект сетак "5G". "Мы можам вырабіць чыпы, аналагічныя чыпам амерыканскай вытворчасці, але гэта не значыць, што мы перастанем закупляць іх, -- адзначыў ён. -- Мы плануем купляць амерыканскія вырабы, бо вельмі многае распрацоўвалася сумеснымі намаганнямі".

"Хуавэй" мае намер захаваць канструктыўны падыход да пытання ўдзелу ў глабальных навукова-тэхнічных даследаваннях і інавацыях. На сённяшні дзень кампанія заснавала дзясяткі даследчых цэнтраў па ўсім свеце, праектна-канструктарская і доследная праца "Хуавэй" аб'яднала лепшыя навукова-тэхнічныя кадры планеты, прынесла карысць усім бакам ў мностве розных аспектаў", -- адзначыў Жэнь Чжэнфэй. Зараз на "Хуавэй" працуе больш за 700 навукоўцаў-матэматыкаў, 800 фізікаў, 120 хімікаў, каля сямі тысяч супрацоўнікаў, якія праводзяць базавыя даследаванні, больш за 60 тысяч інжынераў вышэйшай катэгорыі. Ён дадаў, што ўсе тэхнічныя інавацыі "Хуавэй", уключаючы чыпы HiSilicon, ствараліся з актыўным прыцягненнем навукова-тэхнічных дасягненняў глабальнага характару, і таксама адзначыў, што глыбіня і ахоп амерыканскай навукі -- гэта тое, чаму кампаніі "Хуавэй" па-ранейшаму варта павучыцца. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040