Tencent стала першай кітайскай кампаніяй з мільёнам сервераў
  2019-05-22 16:00:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі інтэрнэт-гігант Tencent абвясціў у аўторак, што агульная колькасць яго сервераў перавысіла адзін мільён. Такім чынам, Tencent -- першая кітайская кампанія, якая перасягнула падобную мяжу.

Віцэ-прэзідэнт Цю Юэпэн, выступаючы на саміце "Tencent: глабальная лічбавая экасістэма" ў правінцыі Юньнань, заявіў, што сёння Tencent -- адна з пяці сусветных кампаній з больш за мільён сервераў. Таксама Tencent стала першай кітайскай кампаніяй з максімальнай прапускной здольнасцю да 100 трлн байт.

Цю Юэпэн адзначыў, што Tencent – цяжкавагавік у сектары хмарных вылічэнняў Кітая. Tencent Cloud мае 3147 патэнтавых заявак і 1105 выдадзеных патэнтаў, па абодвух паказчыках кампанія знаходзіцца на першым месцы ў краіне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040