Siemens адкрыла інавацыйны цэнтр на паўднёвым захадзе Кітая
  2019-05-22 16:39:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нямецкая кампанія Siemens у аўторак адкрыла свой Інавацыйны цэнтр разумнай вытворчасці ў горадзе Чэнду, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай).

Гэта другі тэхнічны цэнтр, які Siemens стварыла ў Чэнду пасля Глабальнага навукова-даследчага цэнтра прамысловага праграмнага забеспячэння, уведзенага ў эксплуатацыю ў мінулым годзе.

Як паведаміла кампанія, праца новага цэнтра будзе накіравана на інавацыі і даследаванні ў галіне разумнай вытворчасці, а таксама навучанне кваліфікаванага персаналу.

Чэнду з'яўляецца адным з найбольш перспектыўных гарадоў на захадзе Кітая і вытворчым цэнтрам, заявіў прэзідэнт і галоўны выканаўчы дырэктар Siemens PLM Software Тоні Хемельгарн, адзначыўшы, што Siemens падзеліцца з Кітаем тэхналогіямі і рашэннямі, звязанымі з лічбавымі прадпрыемствамі.

Siemens пачаў інвесціраваць у Чэнду ў 1996 годзе, тады кампанія пабудавала свой завод аптычнага валакна ў горадзе. У 2013 годзе Siemens увяла ў эксплуатацыю найбуйнейшую лічбавую фабрыку ў Кітаі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040