Выстава твораў мастакоў Беларусі і Кітая адкрылася ў Пасольстве Беларусі ў КНР
  2019-05-22 17:37:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Экспазіцыя пад назвай "Кітай вачымі беларускіх мастакоў, Беларусь вачыма кітайскіх мастакоў" адкрылася ў Пасольстве Беларусі ў Кітаі. Плён сумесных пленэраў абедзвюх краін і вторчасці іх мастакоў і студэнтаў аб'яднаўся ў выставе. Гэта вынік супрацоўніцтва Канфедэрацыі творчых Саюзаў Беларусі і Юйліньскага ўніверсітэта. Старшыня Канфедэрацыі – дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў сказаў, што з Кітаем супрацоўнічаць цікава, творчым людзям абедзвюх краін ёсць, чаму павучацца адно ў аднаго, да таго ж, ініцыятыва "Адзін пояс, адзін шлях", вылучаная Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, дае разнастайныя магчымасці для сумеснай дзейнасці.

Юйліньскі ўніверсітэт у рамках Года адукацыі Беларусі ў Кітаі абвясціў пра стварэнне на сваёй базе арт-музея і Цэнтра даследавання Беларусі. Супрацоўніцтва паміж гэтай навучальнай установай Кітая і Беларуссю ўжо наладжана некалькі гадоў. Вялікую ўвагу тут надаюць культуры і мастацтву.

"У 2015 годзе мы звярнуліся да міністэрства Кітая, каб нам дазволілі стварыць на базе нашага ўніверсітэта цэнтр, які б займаўся абменамі ў галіне культуры, мастацтва і адукацыі. Марыя вучылася ў Беларусі, яна арганізвала першыя абмены стуэнтамі, праводзіла розныя мерапрыемствы, калі вучылася яшчэ ў Беларусі.

Наступным крокам у супрацоўніцтве стаў візіт дэлегацыі са студэнтаў, выкладчыкаў з Беларусі, якія 10 дзён правялі ў сустрэчах, абмеркаванні супрацоўніцтва, знаёмстве з краявідамі, культурай нашага рэгіёну па запрашэнні Юйліньскага ўніверсітэта. Засталося добрае ўражанне ў абодвух бакоў.

У 2016 годзе мы пабывалі ў Беларусі, пазнаёміліся з Дырэктарам нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімірам Пракапцовым. А потым да нас прыехаў новы выкладчык -- Павел Пракапцоў, які дагэтуль супрацоўнічае з намі вось ужо амаль тры гады. Таму і наша ўвага больш зарыентавана на развіццё мастацкіх і культурных сувязяў. У 2017 мы стварылі цэнтр вывучэння Беларусі.

На маю думку, гуманітарныя навукі найбольш важныя. Мастацтва не залежыць ад мовы, таму мы можам лёгка разумець адно аднаго. Самая важная задача – тэорыю ўвасобіць у практыку. І тут мы атрымалі добрыя вынікі. Такія, як гэта выстава, як нашыя візіты, як стварэнне цэнтра Беларусі. Нам патрэбна зрабіць даклад, каб вызначыць нашы крокі ў будучыню. Мы хочам, каб гэты цэнтр развіваўся", -- так выказаўся пра супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі мой суразмоўца - Ван Чжохуа – рэктар Юйліньскага ўніверсітэта.

 

А выстава дэманструе сапраўды цёплыя адносіны, замілаванне урбаністычнымі і прыроднымі пейзажамі абедзвюх краін праз рознастылёвыя погляды мастакоў Беларусі і Кітая.

Вольга Гальпяровіч, беларуская служба МРК

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040