Дзве буйныя японскія карпарацыі Panasonic і Toshiba сёння зрабілі заявы адносна распаўсюджаных напярэдадні, 22 траўня, паведамленняў аб тым, што яны нібыта спыняюць супрацоўнічаць з кампаніяй Huawei. У заявах гаворыцца, што дадзеная інфармацыя з'яўляецца ілжывай, яны не спынялі пастаўкі ў Huawei і іншае супрацоўніцтва з ёй.
Аддзел па сувязях з грамадскасцю Галоўнага ўпраўлення карпарацыі Toshiba ўчора вечарам у пісьмовым адказе кар. Сіньхуа паведаміў, што інфармацыя аб "спыненні паставак" не адпавядае фактам. Кампанія ў цяперашні час па-ранейшаму вядзе з Huawei гандлёвыя аперацыі без парушэння адпаведных заканадаўчых актаў.
Кампанія Panasonic ў Кітаі сёння таксама апублікавала "строгую заяву" на сваім афіцыйным сайце, у якой адзначыла, што паведамленні некаторых інтэрнэт-СМІ пра "перапыненне паставак" з'яўляюцца ілжывымі. Яна таксама адзначыла, што "працягне прадаваць тавары і аказваць паслугі Huawei і іншым кліентам з Кітая", грунтуючыся на строгім захаванні адпаведных законаў і рэгламентаў, якія дзейнічаюць у краінах і рэгіёнах яе знаходжання.
Кампанія Toshiba ў Кітаі на сваім афіцыйным сайце сёння таксама зрабіла заяву адносна паведамленняў шэрагу СМІ пра тое, што кампанія Toshiba ў Шанхаі ўжо ўнутры прадпрыемства абвясціла аб спыненні супрацоўніцтва з Huawei. Між тым згаданая ў паведамленнях "кампанія Toshiba ў Шанхаі" зусім не існуе. Карпарацыя Toshiba « не спыняла супрацоўніцтва з Huawei».