Нарэндра Модзі перапрызначаны прэм'ер-міністрам Індыі
  2019-05-27 10:19:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Індыі Рам Натх Кавінд у суботу афіцыйна перапрызначыў Нарэндру Модзі на пасаду прэм'ер-міністра краіны.

У сацсетках Адміністрацыі прэзідэнта паведамляецца, што прэзідэнт зацвердзіў афіцыйнае прызначэнне, у якім папрасіў Н. Модзі прадставіць спіс новага кабінета міністраў і прызначыць канкрэтную дату прысягі.

Пазней Н. Модзі апублікаваў заяву, у якой пацвердзіў, што пачне другі тэрмін сваіх паўнамоцтваў, і адзначыў, што "новы ўрад накіруе намаганні на ажыццяўленне мары ўсіх слаёў насельніцтва".

Нагадаем, што Н. Модзі пачаў першы тэрмін сваіх паўнамоцтваў у якасці прэм'ер-міністра ў маі 2014 года пасля перамогі партыі "Бхаратыя джаната парты" на выбарах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040