Рэдкая белая вялікая панда заўважана ў Кітаі
  2019-05-27 14:23:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Рэдкая белая вялікая панда была заўважана камерамі ў нацыянальным прыродным запаведніку "Валун" у прав. Сычуань (паўднёва-заходні Кітай), паведамілі ў суботу прадстаўнікі адміністрацыі запаведніка.

Паводле паведамлення, панда трапіла ў аб'ектыў інфрачырвонай камеры, усталяванай на вышыні каля 2000 метраў над узроўнем мора ў дзікай прыродзе, у сярэдзіне красавіка.

Панда без плям на целе і з чырвонымі вачыма была адлюстарвана, перасякаючай лес.

"Мяркуючы па фатаграфіях, гэта панда-альбінос, і ёй ад аднаго да двух гадоў", - сказаў даследчык з Пекінскага ўніверсітэта, спецыяліст па мядзведзях Лі Шэн.

"Панда выглядае моцнай і перасоўваецца ўпэўнена, што з'яўляецца прыкметай таго, што генетычная мутацыя зусім не перашкаджае яе жыццю", - адзначыў Лі Шэн, дадаўшы, што наяўныя даныя не дазваляюць вызначыць пол жывёлы.

Альбінізм з'яўляецца мутацыяй рэцэсіўнага гена. Дзіцяня-альбінос можа з'явіцца толькі ў выпадку, калі абодва бацькі-панды нясуць такі ген.

У мэтах лепшай аховы экасістэмы нацыянальны прыродны запаведнік "Валун" выкарыстоўвае інфрачырвоныя камеры для назірання за распаўсюджваннем і дзейнасцю дзікіх жывёл у сямі дэманстрацыйных зонах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040