У Пекіне апублікаваны этычныя стандарты ў галіне штучнага інтэлекту
  2019-05-27 17:05:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Група вядучых даследчых арганізацый і кампаній апублікавала ў Пекіне этычныя стандарты для даследаванняў у галіне штучнага інтэлекту (ШІ) і заклікалі актывізаваць транснацыянальнае супрацоўніцтва ў мэтах стымулявання развіцця індустрыі ШІ.

"Пекінскія прынцыпы ў галіне ШІ" былі сумесна апублікаваныя ў мінулую суботу Пекінскай акадэміяй штучнага інтэлекту (BAAI), Пекінскім універсітэтам, універсітэтам Цінхуа, Інстытутам аўтаматызацыі і Інстытутам камп'ютэрных тэхналогій Акадэміі навук Кітая, а таксама лігай прадпрыемстваў, якія займаюцца распрацоўкамі ў сферы ШІ, уключаючы Baidu , Alibaba and Tencent.

"Развіццё ШІ кідае агульныя выклікі ўсяму чалавецтву і толькі дзякуючы супрацоўніцтву ў глабальным маштабе можна стварыць індустрыю ШІ, карысную як для чалавецтва, так і для прыроды", - сказаў дырэктар BAAI Цзэн І.

"Пекінскія прынцыпы ў галіне ШІ" адлюстроўваюць нашы пазіцыі, погляды і жаданне разгортваць дыялог з міжнароднай супольнасьцю ", - адзначыў ён.

Прынцыпы з 15 пунктаў заклікаюць зрабіць ШІ карысным і годным даверу. "Высоўваючы гэтыя прынцыпы, мы нацэлены на разгортванне паглыбленага супрацоўніцтва паміж рознымі арганізацыямі, установамі і краінамі, толькі так можна дасягнуць гарманічнага і аптымальнага суіснавання ў гэтай сферы", - сказаў Цзэн І.

Паводле апублікаваных прынцыпаў, мэта развіцця ШІ заключаецца ў папулярызацыі прагрэсу грамадства і чалавечай цывілізацыі, а таксама забеспячэнні ўстойлівага развіцця прыроды і грамадства.

Развіццё ШІ, гаворыцца ў дакуменце, павінна кіравацца сістэмай чалавечых каштоўнасцяў, у поўнай меры ўлічваць недатыкальнасць прыватнага жыцця, годнасць, свабоды, незалежнасць і правы чалавека. Яго нельга выкарыстоўваць супраць чалавецтва або для нанясення шкоды людзям.

Неабходна развіваць ШІ з поўным улікам фактараў рызыкі і з максімальнымі намаганнямі для пазбягання патэнцыйных этычных, юрыдычных і сацыяльных пагрозаў, падкрэсліваецца ў дакуменце.

Варта забяспечыць разнастайнасць і інклюзіўнасць развіцця ШІ, зрабіць яго карысным для як мага большай колькасці людзей, асабліва тых сацыяльных груп, хто ігнаруецца і не прадстаўлены ў тэхналогіях.

Таксама неабходна прыняць меры для таго, каб прасоўванне прымянення ШІ не паўплывала на магчымасці працаўладкавання людзей, адзначаецца ў дакуменце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040