Кіраўнікі Японіі і ЗША на сустрэчы ў Токіа падкрэслілі важнасць супрацоўніцтва
  2019-05-28 11:03:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўнікі Японіі і ЗША ў панядзелак падкрэслілі важнасць альянсу дзвюх краін на перамовах у Токіа.

"Я спадзяюся зрабіць гэты візіт спадара і спадарыні Трамп чымсьці падобным па важнасці на адкрыццё новай эры "Рэйва"", -- заявіў прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ ў пачатку перамоваў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Іншымі словамі, японскі прэм'ер ясна ўказвае, што японска-амерыканскі альянс будзе заставацца трывалым і ў новую эпоху.

Д. Трамп, у сваю чаргу, сказаў: "Мы вельмі добра разумеем адзін аднаго, мы вельмі адданыя адзін аднаму як нацыі. Сітуацыя такая, што на сапраўдны момант мы маем лепшыя ў гісторыі стасункі з Японіяй, і мы збіраемся захоўваць іх.

Д. Трамп таксама паведаміў, што галоўнымі тэмамі абмеркавання на маючых адбыцца перамовах у рамках яго чатырохдзённага візіту ў Японію стануць ваенныя і гандлёвыя пытанні, а таксама Карэйскі паўвостраў. Што датычыцца росту напружанасці ў Персідскім заліве, Д. Трамп сказаў, што Іран адкрыты для перамоваў, і ён таксама гатовы весці перамовы з Тэгеранам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040