МЗС КНР: Ціск ЗША на кампанію Huawei наносіць шкоду амерыканскім спажыўцам
  2019-05-28 11:15:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У адказ на публікацыю газеты The New York Times, у якой гаварылася, што забарона амерыканскага ўрада дзейнасці кампаніі Huawei прывяла да перабояў у будаўніцтве бесправадной інфраструктуры ў сельскай мясцовасці ЗША, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан сёння заявіў, што метады моцнага ціску ўрада ЗША на кампанію Huawei нанеслі шкоду амерыканскім дзелавым колам і спажыўцам.

Ён адзначыў, што на працягу доўгага часу кітайскія і амерыканскія дзелавыя колы, уключаючы сельскагаспадарчую галіну, падтрымлівалі адносіны сяброўскага супрацоўніцтва. "Што тычыцца цяжкасцей, з якімі сутыкаюцца апошнія некалькі гадоў амерыканскія фермеры, то ўжо адзначаў: іх партнёры ў Кітаі спачуваюць ім. У той жа час кітайскім і амерыканскім дзелавым колам цалкам ясна, што адказнасць за тое, што адбываецца, ляжыць не на кітайскім баку", -- падкрэсліў Лу Кан.

Метады амерыканскага ўрада, які складаецца ў "максімальным ціску і стварэнні смуты", нанеслі сур'ёзны ўрон амерыканскім дзелавым колам і спажыўцам", -- сказаў Лу Кан. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040