МЗС КНР: кадравыя абмены паміж Кітаем і ЗША не павінны быць палітызаванымі
  2019-05-28 15:43:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кадравыя і культурныя абмены паміж Кітаем і ЗША не павінны быць палітызаванымі і неабгрунтавана рэгламентаванымі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан на ведамаснай прэс-канферэнцыі.

"Кітай заўсёды перакананы, што кадравыя абмены з'яўляюцца асновай для супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЗША ў розных сферах", -- адзначыў Лу Кан на просьбу журналіста пракаментаваць нядаўняе выступленне прэзідэнта Ельскага ўніверсітэта Пітера Сэлавэя, у якім той пацвердзіў, што міжнародныя студэнты і навукоўцы вітаюцца і карыстаюцца павагай у кампусе Ельскага ўніверсітэта. Ён падкрэсліў, што адкрытасць з'яўляецца ключом прэстыжных ВНУ ЗША да дасягнення выдатных поспехаў, і яна павінна заставацца адметным знакам Ельскага ўніверсітэта.

Лу Кан таксама адзначыў, у сакавіку прэзідэнт Гарвардскага універсітэта Лоўренс Бакаў заявіў, што падтрыманне і паглыбленне абменаў і супрацоўніцтва паміж адукацыйнымі і культурнымі ўстановамі ЗША і Кітая маюць вельмі важнае значэнне для садзейнічання развіццю адносін дзвюх краін, таму Гарвардскі ўніверсітэт гатовы працягваць абмены і супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ і навукова-даследчымі ўстановамі. "Аднак некаторыя амерыканскія ведамства і інстытуты з пачатку бягучага года ўвялі пэўны рэгламент на кадравыя абмены паміж дзвюма краінамі, што стварыла сур'ёзную перашкоду двухбаковаму супрацоўніцтву", -- сказаў Лу Кан. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040