У Кітаі працягваецца тэндэнцыя зніжэння дзіцячай і мацярынскай смяротнасці
  2019-05-28 16:25:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзякуючы намаганням краіны па паляпшэнні здароўя жанчын у Кітаі, назіраецца стабільнае зніжэнне дзіцячай і мацярынскай смяротнасці.

Як гаворыцца ў штогадовым дакладзе "Прагрэс у галіне здароўя жанчын і дзяцей", апублікаваным Дзяржаўным камітэтам па справах аховы здароўя КНР, у 2018 годзе каэфіцыент смяротнасці дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў у Кітаі склаў 8,4 праміле, каэфіцыент дзіцячай смяротнасці - 6,1 праміле , каэфіцыент неанатальнай смяротнасці - 3,9 праміле. Разам з гэтым, каэфіцыент смяротнасці жанчын пры родах знізіўся да 18,3 на 100 тыс. родаў у краіне.

У дакладзе таксама адзначаецца пастаяннае паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання цяжарных жанчын у Кітаі.

У 2018 годзе 99,9 прац. цяжарных жанчын у Кітаі нараджалі дзяцей у бальніцах. Каля 96,6 прац. цяжарных жанчын прайшлі перадродавыя медыцынскія агляды. Звыш 91 прац. дзяцей ва ўзросце да трох гадоў мелі доступ да сістэматычных медыцынскіх паслуг, уключаючы стварэнне медыцынскага дасье, рэгулярныя агляды і кансультацыі па пытаннях харчавання для бацькоў, гаворыцца ў дакладзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040