Кітай гатовы да ўдасканалення сістэмы нацыянальнага тэрытарыяльна-прасторавага планавання
  2019-05-29 15:49:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай мае намер аптымізаваць нацыянальнае тэрытарыяльна-прасторавае планаванне ў мэтах садзейнічання ўстойліваму развіццю, заявіў у панядзелак намеснік кіраўніка Міністэрства прыродных рэсурсаў КНР Чжаа Лун.

Да 2020 года будзе створана адзіная сістэма планавання нацыянальнай тэрытарыяльнай прасторы, якая аб'яднае планы асноўных функцыянальных зон, землекарыстання, а таксама гарадскога і сельскага развіцця. У мінулым існавала вялікая колькасць розных тыпаў прасторавага планавання, аднак каардынацыя паміж рознымі планамі была недастатковай, указаў Чжаа Лун, адзначыўшы, што будуць прыняты меры для ўзмацнення каардынацыі з мэтай зрабіць тэрытарыяльна-прасторавае планаванне сістэматычным і больш навуковым.

Кітай пабудуе інфармацыйную платформу для тэрытарыяльнай прасторы шляхам інтэграцыі апошніх даных абследавання прыродных рэсурсаў і прымянення перадавых інфармацыйных тэхналогій. Чжаа Лун далей паказаў, што прасторавае планаванне выкарыстання дзяржаўных зямель будзе ажыццяўляцца на аснове сацыяльна арыентаванага падыходу і садзейнічаць высакаякаснаму развіццю. Апроч аптымізацыі размеркавання экалагічных, сельскагаспадарчых і гарадскіх аб'ектаў увага будзе надавацца ахове экалогіі і рэгіянальным асаблівасцям. Кітаю таксама трэба будзе зрабіць больш жорсткім кантроль для поўнага ажыццяўлення нацыянальнага тэрытарыяльна-прасторавага планавання і забеспячэння яго паслядоўнасці, дадаў ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040