МЗС КНР: Не ЗША вызначаюць, ці маніпулюе якая-небудзь краіна абменным курсам
  2019-05-30 11:21:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У адказ на апублікаваны на днях даклад міністэрства фінансаў ЗША па пытанні міжнароднай эканомікі і абменных валютных курсаў на перыяд у паўгода афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан сёння заявіў, што кітайскі бок неаднаразова прапаноўваў, каб амерыканскі бок не праводзіў аднабаковую ацэнку абменных валютных курсаў іншых краін. Ці маніпулюе якая-небудзь краіна абменным курсам, вызначаюць не ЗША, а адпаведныя шматбаковыя міжнародныя інстытуты, якія заўсёды праводзілі аўтарытэтную ацэнку абменных валютных курсаў усіх краін.

Міністэрства фінансаў ЗША 28 мая апублікавала Даклад па пытанні міжнароднай эканомікі і абменных валютных курсаў, у якім гаворыцца, што асноўныя партнёры ЗША не маніпулююць валютным курсам, а 9 краін, у тым ліку Кітай, Германія, Ірландыя, Італія, Японія, РК, Малайзія, Сінгапур і В'етнам, увайшлі ў спіс маніторынгу курсавой палітыкі.

Сёння на чарговым брыфінгу для журналістаў, арганізаваным МЗС КНР, Лу Кан у адказ на адпаведнае пытанне заявіў, што кітайскі бок надаў увагу адпаведнаму дакладу, які апублікаваў амерыканскі бок. Высновы ў дакладзе, што Кітай не маніпулюе валютным курсам, адпавядаюць здароваму сэнсу і адзінству меркаванняў міжнароднай супольнасці.

Ён выказаў спадзяванне, што ЗША змогуць паважаць аб'ектыўныя факты і рынкавыя правілы і не будуць палітызаваць пытанне абменных курсаў. У той жа час Кітай неаднаразова прапаноўваў, каб амерыканскі бок дзейнічаў у адпаведнасці з усталяванымі шматбаковымі міжнароднымі правіламі, а не праводзіў аднабаковую ацэнку абменных курсаў іншых краін. "Ці маніпулюе якая-небудзь краіна абменным курсам, вызначаюць не ЗША, а адпаведныя шматбаковыя міжнародныя інстытуты, якія заўсёды праводзілі аўтарытэтную ацэнку абменных валютных курсаў усіх краін", - падкрэсліў Лу Кан.

Ён дадаў, што "Кітай будзе непахісна паглыбляць рынкавую рэформу валютнага курсу, працягваць удасканальваць сістэму кіраванага плаваючага валютнага курсу, заснаваную на попыце і прапанове на рынку, і будзе падтрымліваць базавую стабільнасць абменнага курсу юаня на разумным і збалансаваным узроўні".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040