Пекін: Кітай ніколі не пойдзе на кампраміс у прынцыповых пытаннях
  2019-06-02 13:17:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай спадзяецца на вырашэнне праблем шляхам перамоваў, а не тарыфных мер, аднак ніколі не пойдзе на кампраміс у прынцыповых пытаннях. Пункт гледжання растлумачаны ў апублікаванай урадам КНР Белай кнізе "Пазіцыя Кітая на кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацыях".

Кітайскі бок падкрэсліў: нельга рабіць стаўку на вырашэнне ўсіх праблем з дапамогай аднаго дакумента; неабходна, каб пагадненні адпавядалі патрэбам абодвух бакоў і адлюстроўвалі баланс інтарэсаў.

Аўтары Белай кнігі адзначаюць: кітайскі бок рашуча выступае супраць плана Злучаных Штатаў па павышэнні тарыфаў на кітайскія тавары. Пекін будзе вымушаны адрэагаваць, каб абараніць свае законныя правы. У мэтах абароны інтарэсаў народаў Кітая і ЗША, і нават усяго свету, Кітай будзе падыходзіць да пытання рацыянальна. Аднак у Пекіне не баяцца ціску і гатовыя адказаць на любыя выклікі. "Калі перамовы -- дзверы адчыненыя; калі вайна - будзем змагацца да пераможнага канца", - гаворыцца ў дакуменце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040