2 чэрвеня ў Пекіне на чарговай прэс-канферэнцыі намеснік міністра камерцыі КНР, намеснік пастаяннага прадстаўніка Кітая на перамовах па міжнародным гандлі Ван Шоўвэнь, адказваючы на пытанне «Ці будзе Кітай абмяжоўваць экспарт рэдказямельных рэсурсаў?», адзначыў, што «Кітай гатовы задаволіць попыт іншых краін на рэдказямельныя рэсурсы. Аднак, калі якая-небудзь краіна, будзе прама або апасродкавана выкарыстоўваць тыя ці іншыя тавары, зробленыя з рэдказямельных рэсурсаў, што экспартуюцца з Кітая, для стварэння перашкод развіццю ці для ціску на Кітай, супрацоўніцтва з такой краінай будзе перагледжана ».